Па выніках сустрэч Паўла Латушкі і каманды НАУ ў Міністэрстве культуры Польшчы і хадайніцтваў аб аказанні дапамогі беларускім дзеячам культуры Тэатральны інстытут імя Збігнева Рашэўскага абвясціў набор беларускіх артыстаў і супрацоўнікаў тэатраў у арт-рэзідэнцыю.
Для ўдзелу ў праекце на тэрмін ад 1 да 3 месяцаў запрашаюцца беларускія акцёры і прадстаўнікі тэатральных прафесій: выкладчыкі акцёрскага майстэрства, рэжысёры, драматургі, дэкаратары, спецыялісты па святле і гуку, тэатральныя менеджары і іншыя.
Падаць заяўку з 24 верасня па 3 кастрычніка могуць рэзідэнты Беларусі, чыё прафесійнае становішча за апошні год значна пагоршылася з-за палітычнага крызісу ў Беларусі.

Падрабязнасці – на сайце тэатральнага інстытута.
— Мы ўдзячныя Міністэрству культуры Польшчы і тэатральнаму інстытуту імя Збігнева Рашэўскага за падтрымку рэпрэсаваных беларускіх дзеячаў культуры — адзначыў Павел Латушка пасля сустрэчы ў Мінкультуры.
Крыніца: НАУ