Народная амбасада Беларусі ў Вялікай Брытаніі:

–   YARA акцыі пратэсту каля амбасады Нарвегіі

–   арганізацыя нефармальнай сустрэчы беларусаў у Лондане

–   лісты заходнім кампаніям рэкламадаўцам на Беларускім тэлебачанні

–   перапіска з British American Tobacco

–   падрыхтоўка семінара па далейшай сітуацыі ў Беларусі з экспертамі і палітыкамі

–   збор і адпраўка самых неабходных рэчаў ўцякачам ва Украіне

Народная амбасада Беларусі ў Швецыі:

– арганізавана і праведзена сустрэча швецкіх парламентарыяў у НАУ, Фондам Спартыўнай Салідарнасці і Беларускай Рады Культуры па пытаннях дапамогі беларускім дзеячам культуры і спартсменам. Падрабязнасці па спасылцы

– арганізавана, што пытанне аб Беларусі будзе абмяркоўвацца на кніжным кірмашы ў Гётэбаргу 23-26 верасня

– інфармацыйная падтрымка міжнароднай дня пікетаванне IKEA 18 верасня. Пікетаванне ў Швецыі праводзілася ў Стакгольме, Гетеборге і Умео.

– падрыхтоўка ўдзелу Народнай амбасады Швецыі ў Канферэнцыі Беларускай Дыяспары

Народнае консульства Беларусі ў Шатландыі:

Народнае консульства Беларусі ў Шатландыі пры падтрымцы Hamilton Academical F.C. 26 верасня правяло у New Douglas Park, Hamilton, Шатландыя сяброўскі матч паміж камандай Беларускай дыяспары і камандай Шатландскіх Артыстаў. Матч быў арганізаваны ў гонар Аляксандра Івуліна, беларускага спартыўнага журналіста і футбаліста клуба «Крумкачы», які быў затрыманы 2 ліпеня па абвінавачванні ў грубым парушэнні грамадскага парадку.

Мэта дружалюбнага матчу асвятліць сітуацыю пра яго і іншых палітычных вязняў у Беларусі.

Відэа па спасылцы