18 верасня ў многіх краінах беларусы выйшлі да крам IKEA на пікет супраць супрацоўніцтва з рэжымам Лукашэнкі.
ІKEA нягледзячы на ўсе рэпрэсіі пашырае свае інвестыцыі ў Беларусі. Напрыклад праект Go Belarus прадугледжвае інвестыцыі да 200 млн эўра ў эканоміку Беларусі да канца 2021 года.


Міжнародная акцыя адбылася сення ў розных краінах: 

Швецыя: Стакгольм, Гэтеберг, Умео

Польшча: Варшава, Кракаў, Беласток, Ўроцлаў, Шчэцін, Гданьск

Літва: Вільнюс

Украіна: Кіеў

Расія: Масква

Германія: Кёльн, Франкфурт

Аўстрыя: Клагенфурт

Чэхія: Прага

Вялікабрытанія: Лондан

Італія: Болонья

Канада: Таронта

ЗША: Майамі

Эстонія: Таллін 

Да пікетуючых у Вільні выйшла прадстаўніца кампаніі: «Мы паважаем усіх людзей, калі ў вас у сэрцы ёсць жаданне выказацца, то мы не будзем забараняць і не будзем ваяваць. Мы як вялікая і глабальная арганізацыя адказныя, каб былі правы ва ўсіх – у нашых пакупнікоў, у нашых рабочых, у нашых пастаўшчыкоў, у нашых вытворцаў. У нас пазіцыя такая – мы за мір і за добрае абслугоўванне», – заявіла прадстаўніца IKEA.

Стакгольм, Швецыя
Гэтеберг, Швецыя
Умео, Швецыя
Варшава, Польшча
Кракаў, Польшча
Беласток , Польшча
Ўроцлаў, Польшч
Гданьск, Польшча
Вільнюс, Літва: «Мы заклікаем IKEA перастаць закупляць драўніну ў Беларусі».
Масква, Расія
Кёльн, Германія
Клагенфурт, Аўстрыя
Прага, Чэхія
Лондан, Вялікабрытанія: “Мы заклікалі перастаць весці бізнес з дыктатарам Лукашэнкам, фінансаваць тэрор у Беларусі. Ці звярталі ўвагу наведнікаў крамы на тое, што ў турмах сядзяць праваабаронцы, юрысты, журналісты.”
Таронта, Канада
Майамі, ЗША


Крыніца: прыватныя фота удзельнікаў пікетаў