Расейская паліцыя затрымала двух беларускіх заўзятараў. Яны вывесілі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг падчас матчу па пляжным футболе на стадыёне «Лужнікі» ў Маскве паміж камандамі Беларусі і Швэйцарыі.

Нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг стаў сымбалем беларускіх пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе. Photo: Nasha Niva

Заўзятараў абвінавачваюць у выкарыстаньні незарэгістраванай сымболікі на спартовым мерапрыемстве. На іх склалі пратакол па артыкуле за парушэньне правілаў паводзінаў гледачоў пры правядзеньні афіцыйных спартовых спаборніцтваў (арт. 20.31 КаАП). Беларусаў пакінулі ў аддзяленьні паліцыі на ноч, заўтра адбудзецца суд.

Крыніца: Voice of Belarus