Падчас працоўнага візіту ў Лондане Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком МЗС Вялікабрытаніі Дамінікам Раабам.

На сустрэчы абмеркавалі:

– Сітуацыю з палітвязнямі, інцыдэнт з Ціманоўскай, смерць актывіста Шышова ва Украіне.

 Падтрымку НДА, якія былі вымушаныя рэлакавацца, запуск беларускай службы BBC або павелічэнне колькасці кантэнту пра Беларусь на ВВС.

– Неабходнасць закрыць шчыліны ў санкцыях.

– Спосабы падняць беларускае пытанне ў міжнародных арганізацыях, уключаючы G7 і G20, правесці асобныя пасяджэнні Рады бяспекі ААН па формуле Арыі на тэму Беларусі.

– Правядзенне канферэнцыі на высокім узроўні, якая магла б стаць пачаткам вырашэння беларускага крызісу.

– Неабходнасць узаемадзеяння Вялікабрытаніі з краінамі ЕС, ЗША, Канадай і Украінай у ціску на рэжым.

Ціханоўская: «27 гадоў беларуская дыпламатыя была замарожаная, але цяпер мы абнаўляем разбураныя сувязі. Я ўпэўненая, нашая сустрэча – гэта толькі пачатак сумеснай працы Беларусі і Вялікабрытаніі».