Калі вы хочаце дапамагаць беларусам у барацьбе з рэжымам, але ня ведаеце, як – прыходзьце на плятформу салідарнасьці Belarusplatform.org. Тут сабраныя вэрыфікаваныя Офісам ініцыятывы, якія дапамагаюць пратэстнаму руху. Любы ахвочы можа далучыцца да гэтых ініцыятываў і дапамагаць па меры магчымасьці. Плятформа яшчэ будзе папаўняцца.

  • Як дадаць ініцыятыву?

Кожны можа дадаць сваю ініцыятыву, прайсьці вэрыфікацыю і трапіць на Belarusplatform.org. Для гэтага трэба запоўніць анкету па спасылцы і дачакацца адказу. Пасьля даданьня ініцыятывы вы зможаце знайсьці тут валянтэраў або супрацоўнікаў.

  • Я маю ідэю, але я ня ведаю, як яе рэалізаваць

Любы ахвочы можа прапаноўваць свае ідэі. Зрабіць гэта можна па спасылцы. Пасьля гэтага з вамі зьвяжуцца і дапамогуць рэалізаваць або распавядуць, як можна граматна ажыцьцявіць вашу ідэю.

  • Да якой ініцыятывы я магу далучыцца?

Да любой. Вы можаце праглядзець сьпіс усіх ініцыятываў або абраць па напрамках. Напрыклад, заняцца стварэньнем грамадзянскіх інстытутаў, стварыць інфармацыйную позву, узмацніць ціск на рэжым або выбраць іншыя кірункі. Кожны можа далучыцца да любой названай ініцыятывы ў якасці супрацоўніка або для аказаньня разавай дапамогі.

  • Гэта бясьпечна?

Плятформа не зьбірае вашыя пэрсанальныя дадзеныя, не патрабуе імя, адрас, нумар тэлефона і любую іншую падобную інфармацыю. Вы можаце аказваць дапамогу ананімна і не падвяргаць сябе ніякай рызыцы.

  • Сьцісла – галоўнае.

– Калі хочаце дапамагчы, вам сюды.
– Сьпіс ініцыятыў па спасылцы.
– Сьпіс гатовых прадуктаў па спасылцы.
– Распавесьці пра існую ініцыятыву.
– Тут можна прапанаваць сваю ідэю.

Крыніца: Сьвятлана Ціханоўская