Акцыю атрымалася арганізаваць усяго за суткі, пачала ўсё беларуска з ЗША

23 жніўня, у дзень, калі рашэньне МВФ пра разьмеркаваньне SDR (спэцыяльных правоў запазычаньня) уступіла ў сілу, беларуская дыяспара арганізавала мітынгі ля офісаў Фонду і яго прадстаўніцтваў па ўсім сьвеце. Беларусы выйшлі на пратэст у ЗША, Японіі, Польшчы, Літве, Бэльгіі, Нямеччыне, Украіне, Чэхіі, Італіі й іншых краінах.

Запусьціла флэшмоб #NoGrantForDictator беларуска Маша Забара, якая яшчэ да ўступленьня рашэньня ў сілу зладзіла адзіночны пікет каля офісу МВФ у Вашынгтоне.

Мы ўдзячныя ўсім беларусам і нашым замежным партнэрам, якія разам з намі працягваюць змагацца за тое, каб дыктатура не атрымала доступ да грошай МВФ. Мы даможамся гэтага разам: НАУ мае плян, і хутка мы распавядзём, як кожны можа ў ім паўдзельнічаць.

Крыніца: НАУ