Сьвятлана Ціханоўская зьдзейсьніла працоўны візыт у Ісьляндыю. Галоўная тэма ўсіх сустрэч – як Ісьляндыя можа дапамагчы незалежным медыя, працоўнымб лекарам і ўсёй грамадзянскай супольнасьці Беларусі ва ўмовах, калі рэжым рэагуе на санкцыі узмацненьнем рэпрэсій над людзьмі.
Вынікі:
- Ціханоўскую прымалі на найвышэйшым узроўні. Яна сустрэлася з прэзыдэнтам Гвюдні Йоуханнэссанам, прэм’ер-міністаркай Катрын Якобсдоўццір, міністрам замежных спраў Гудлёйгур Торам Тордарсанам і прадстаўнікамі парламента.
- Сьвятлана Ціханоўская сказала, што для беларусаў вельмі важна, каб санкцыі ў адносінах да рэжыму былі хуткімі й эфектыўнымі, бо рэпрэсіі ўзмацняюцца. Яна распавяла гісторыю студэнткі юрфака Кацярыны Віннікавай, якая атрымала 15 содняў за тое, што падчас выпускной прамовы назвала імёны рэпрэсаваных выкладчыкаў і адвакатаў, і іншых беларусаў, якія проста цяпер пакутуюць у турмах. Ціханоўская згадала велізарную плынь нелегальных мігрантаў на мяжы з Літвой як рэакцыю рэжыму на актыўную падтрымку беларусаў літоўскім урадам.
- З прэм’ер-міністрам абмеркавалі ўзмацненьне дапамогі СМІ, тэлеграм-каналам і YouTube-праектам. Прэм’ер сама працавала журналісткай і разумее, наколькі важныя незалежныя медыя. На сустрэчах Ціханоўская распавядала пра самаарганізацыю беларусаў: «Рабочы рух», праект тэлемедыцыны okdoc.me, самвыдат.
- Міністар замежных спраў папрасіў у Ціханоўскай сьпіс канкрэтных дзеяньняў, якія Ісьляндыя можа зрабіць для беларусаў. Ён сказаў, што будзе ўздымаць пытаньне Беларусі ў АБСЭ й Паўночна-Балтыйскай васьмёрцы.
- З прэзыдэнтам Ісьляндыі яны размаўлялі ў тым ліку пра ўстаноўку помніка Торвальду Вандроўніку – місыянэру й падарожніку, які быў у ліку першых хрысьціцелеў Беларусі й памёр у Полацку.
- Дэпутаты парлямэнта пыталіся, як яны могуць дапамагчы Беларусі – і Ціханоўская прапанавала ім дапамагчы ўключыўшы тэмы вырашэньня крызісу ў Беларусі ў парадак дня Парламенцкай Асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ).
- З рэктарам універсітэта Рэйк’явіка Ціханоўская абмеркавала стыпендыі й навучальныя праграмы для рэпрэсаваных студэнтаў, у першую чаргу, дыстанцыйныя.
- Таксама цягам сустрэч абмяркоўваліся актуальныя гандлёвыя сувязі з Беларусьсю, напрыклад, экспарт морапрадуктаў. Ціханоўская падкрэсьліла важнасьць празрыстасьці вядзеньня бізнесу й павагі да правоў чалавека. Калі бізнэс вядзецца па карупцыйных схемах з рэжымам, а правы працоўных парушаюцца, гэта прычына трапленьня ў санкцыйныя сьпісы.
- Ціханоўская заклікала ісьляндцаў пісаць палітвязьням, і першая лэдзі падтрымала гэтую ідэю. Прэзыдэнт Ісьляндыі разам зь Ціханоўскай выйшаў да дыяспары й павітаў беларусаў.

