Народныя амбасады Беларусі прадстаўляюць інструмэнт для трансьлітарацыі беларускіх імёнаў і назваў на замежныя мовы: ангельскую, гішпанскую, італьянскую, нямецкую, партугальскую, польскую й францускую: https://www.textmus.com/translit/

Прыклад трансьлітарацыі зь беларускай на ангельскую мову.

Інструмэнт таксама працуе для трансьлітарацыі кірылічнага беларускага тэксту на традыцыйны й афіцыйны варыянты беларускай лацінкі.

Інструмэнт распрацаваны ў першую чаргу для дапамогі журналістам, дыпляматам і акадэмічнай супольнасьці ў трансьлітарацыі беларускіх імёнаў і мае на мэце папулярызацыю выкарыстаньня трансьлітарацыі беларускіх імёнаў менавіта зь беларускай мовы ў журналісцкіх, навуковых і публіцыстычных тэкстах.

Акрамя аўтаматычнай трансьлітарацыі, на сайце можна паглядзець табліцы, згодна зь якімі яна зробленая, а таксама спампаваць PDF з абгрунтаваньнем, правіламі й прыкладамі трансьлітарацыі беларускіх імёнаў.

Паспрабуйце самі й падзяліцеся спасылкай:
https://www.textmus.com/translit/