Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь беларускай дыяспарай у Вашынгтоне.
Ціханоўская: «Я таксама проста беларуска. І на кожным з нас ляжыць адказнасьць. Задаюць пытаньне: «Што мы можам зрабіць, каб усё зьмяніць?» А мы ўжо робім. Ня будзе так, што нешта здарыцца й усё памяняецца. Ня будзе такога, што хтосьці прыйдзе й усіх уратуе. Гэта ў руках беларусаў унутры краіны – і вас з намі. Гэта працэс. І мы ў ім насамрэч перамагаем. Ужо год мы супрацьстаім. Яны маюць зброю, яны маюць моц, яны спрабуюць усяляк людзей прымусіць маўчаць.
Кожная кропелька дапамогі важная. А калі нас дзевяць мільёнаў, гэта ўжо цэлае мора дапамогі. Таму працягвайце рабіць тое, што вы робіце: пішыце лісты палітвязьням, дапамагайце фінансава, кажыце пра нас, кантактуйце зь мясцовым кіраўніцтвам, падключайцеся да акцый салідарнасьці. Гэта міжнародная падтрымка – і яна вельмі моцна цісьне на рэжым».
