Агульная плятформа для фінансавай падтрымкі пераменаў у Беларусі
Цяпер фонды й зборы ініцыятыў, якія ўзмацняюць ціск на рэжым, ўмацоўваюць партызанскі рух і дапамагаюць пацярпелым, аб’яднаныя ў прыкладаньні Digital Solidarity.
Гарантамі таго, што сабраныя сродкі выкарыстоўваюцца па прызначэньні, выступаюць Офіс Сьвятланы Ціханоўскай, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, «Голас» і фонд салідарнасьці BYSOL.
Рэгулярныя ахвяраваньні вырашаюць адразу тры задачы:
1) Фонды й ініцыятывы могуць эфектыўна працаваць столькі, колькі трэба. Да самай перамогі над рэжымам і ў Новай Беларусі, калі спатрэбіцца.
2) Кожны рэпрэсаваны адчувае, што ён не адзін. Праз Digital Solidarity можна падтрымаць зборы, адкрытыя невялікімі ініцыятывамі, сем’ямі або асобнымі людзьмі.
3) Мы разам закладваем трывалы падмурак для пабудовы ўстойлівай эканомікі пераменаў. Так беларусы ствараюць здаровае й празрыстае асяродзьдзе для новых ініцыятыў.