Zerkalo.io

Зварот каманды:

 — Мы — гэта частка былой каманды рэдакцыі і сацыяльных сетак TUT.ВY. Мы — гэта і вы, нашы чытачы.

Zerkalo.io, як і TUT.ВY, можна (і трэба) чытаць. Мы працягнем публікаваць самыя важныя навіны грамадска-палітычнага жыцця Беларусі.

У Zerkalo.io, як і ў TUT.ВY, можна (і трэба) пісаць пра набалелае. Мы і далей будзем чытаць усе вашы лісты і вырашаць разам з вамі надзённыя праблемы: ад адключэння гарачай вады (ужо тут вось мы без працы не застанемся) да чэргаў і судоў (тут, на жаль, таксама).

Сацсеткі TUT.ВY цяпер стануць сацсеткамі Zerkalo.io, з часам яны зменяць назву. Імі па-ранейшаму займаецца каманда, якую вы ведаеце і якой давяраеце, — гаворыцца ў звароце каманды TUT. BY / Zerkalo.io.

Дадавайце новы адрас у закладкі, раскажыце аб запуску сваякам і сябрам, раскажыце аб праекце ў сваіх сацсетках. Мы разам зробім так, каб TUT.BY вярнуўся па знаёмым адрасе.