Сцяпан – арборист, дырэктар малога прадпрыемства “Беларбо”. Ён займаўся апрацоўкай старых дрэў і знішчэннем шкодных раслін, такіх як баршчэўнік, з выкарыстаннем хімічных рэчываў.
Сёння ў дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа. Яго абвінавачваюць у стварэнні дваровага тэлеграм-чата, майстэрні па вырабе сімвалаў пратэсту і супраціў супрацоўнікам паліцыі падчас затрыманьня.
Сцяпан Латыпаў прыйшоў у суд з апухлым тварам, сіняком пад вачыма і павязкай на левай руцэ з-пад кашулі. Пасля перапынку ў судзе Сцяпан стаў на лаўку і ўваткнуў ручку ў горла. Перад гэтым ён сказаў: “ГУБАЗ абяцаў, што калі я не прызнаюся, то супраць маіх сваякоў і суседзяў будуць распачатыя крымінальныя справы.”
Сцяпана даставілі ў бальніцу ў несвядомым стане.