Святлана Ціханоўская выступіла на Капенгагенскім дэмакратычным саміце. Сярод спікераў – прэзідэнтка Славакіі Зузана Чапутава, міністр замежных спраў Даніі Епэ Кофад, віцэ-прэзідэнтка Еўракамісіі па пытаннях каштоўнасцяў і празрыстасці Вера Юрава.

Адказваючы на пытанне, як міжнародная дэмакратычная супольнасць можа дапамагчы Беларусі, беларуская лідарка сфармулявала тры напрамкі такой падтрымкі:

  • ціск: ізаляваць рэжым, увесці санкцыі супраць яго памагатых з мэтай вызвалення палітвязняў і прымусу да дыялогу;
  • справядлівасць: прымяніць усе прылады міжнароднага правасуддзя супраць памагатых рэжыму, вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасці, парушэннях правоў чалавека;
  • салідарнасць: аказаць дапамогу беларускім незалежным медыя, студэнтам і выкладчыкам, рабочым, якія страйкуюць, і лекарам.