Народныя Амбасады Беларусі ў розных краінах далучыліся да міжнароднай акцыі салідарнасьці з чарговай ахвярай беларускага рэжыму – інфармацыйным парталам TUT.BY.

У сваім звароце Беларусы Замежжа адзначылі, што ня могуць больш стаяць убаку, назіраючы як рэжым забівае свабоду слова, разбурае грамадзянскую супольнасьць, ўсталёўвае цэнзуру і нявечыць псіхіку беларусаў:

“Гэта ня першы выпадак, калі незалежны інфармацыйны онлайн-партал TUT.by, заснаваны ў Менску 20 гадоў таму і які мае каля трох мільёнаў праглядаў на дзень, становіцца ахвярай нападак рэжыму.
Сёння TUT.by абвінавачваецца ў махлярстве супраць дзяржавы менавіта за тое, што яны ніколі не паддаваліся ціску, і за тое, што яны працягвалі мужна і непрадузята асьвятляць сытуацыю ў Беларусі.

Мы асуджаем любы напад нелегитимного режима на свабоду прэсы і заклікаем да неадкладнага вызваленьня несправядліва затрыманых журналістаў і работнікаў анлайн-партала, а таксама ўсіх палітычных зьняволеных!

Мы ўсе разумеем, што зараз мы супрацьстаім нечаму большаму. Мы супрацьстаім машыне дыктатуры. Машыне неканстытуцыйнага захопу ўлады, машыне тэрору нелегітымнага праўленьня.
Таму мы мусім згуртавацца і стварыць адзіны маналіт годнасьці, гонару і салідарнасьці беларусаў супраць дыктатуры.

Жыве TUT.BY і Жыве Беларусь!”