Жыхары розных краін свету і беларускія дыяспары падтрымалі Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю.

Святлана Ціханоўская абвясціла 29 траўня Глабальным пікетам салідарнасці з Беларуссю. Да афлайн- і анлайн-акцый далучыліся сусветныя палітыкі, журналісты, актывісты. Святлана Ціханоўская выступіла на пікеце ў Вільні.

«Апошні год даўся ўсім нам вельмі цяжка. Але гэта адбылося, таму што мы перасталі лічыць, што хтосьці вырашыць нашым праблемы за нас. Я не сумняюся: мы працягнем наш шлях, колькі б сіл і часу ён не заняў. Нават калі хтосьці лічыць нас ідэалістамі, ужо сама барацьба за свабодную Беларусь – гэта ўнёсак кожнага з нас у краіну, якую мы пакінем сваім дзецям».

У акцыі прынялі ўдзел жыхары больш чым 90 гарадоў з 30 краін свету, уключаючы Аўстралію, Вялікабрытанію, Германію, Іспанію, Італію, Літву, Новую Зеландыю, Польшчу, ЗША, Францыю і Паўднёвую Карэю. Праглядзець мапу пікетаў з фотаздымкамі з кожнага можна на сайце https://dze.chat/.

  • Гарады і краіны:

Аўстралія: АдэлаідаСіднэйПерт.

АўстрыяВена.

Бельгія: Брусель.

Вялікабрытанія: ЛонданМанчэстэр.

Германія: БерлінБрэменГамбургГановерДрэздэнЕнаЛейпцыгМюнстэрМюнхенНюрнбергСаарбрукенФранкфурт-на-МайнеШтутгарт.

Грузія: Батумі.

Данія: Капенгаген.

Ізраіль: Тэль-Авіў.

Ірландыя: ДандолкДублінКорк.

Іспанія: Барселона, ВаленсіяМалагаСевільяТарэв’еха.

Італія: Балонья, Мілан, Рым, ПадуяПалерма.

Канада: АтаваТаронта.

Латвія: Рыга.

Літва: ВільняКлайпедаРукла.

Нідэрланды: Амстэрдам.

Новая Зеландыя: Окленд.

Нарвегія: Осла.

Польшча: Беласток, Бельска-Бяла, БыдгашчБяла-ПадляскаВаршаваВроцлаўГданьскГдыняЖэшув, Зялёна Гура, КатавіцэКракаўЛодзьПознаньТоруньШчэцін.

Партугалія: Лісабон, в. Сан-Мігель.

Рэспубліка Карэя: Сеул.

Расія: Масква, Санкт-Пецярбург.

ЗША: Атланта, БостанВашынгтонДэнверНью-Ёрк, Сан-Дыега, Сіэтл, Філадэльфія, Х’юстан, Чыкага.

Украіна: КіеўЛьвоўАдэса.

Фінляндыя: Хельсінкі.

Францыя: АнсіБардоЛіёнНіцаПарыж.

Чарнагорыя: Будва.

Чэхія: Прага.

Швейцарыя: БернКурэй.

Швецыя: Гетэборг, Лудвіка, Стакгольм.

Эстонія: ТалінТарту.

  • Палітыкі і арганізацыі:

Міністарка замежных спраў Нарвегіі Іне Эрыксен Серэйдэ ў відэазвароце выказала падтрымку «мужнай барацьбе беларускага народа за дэмакратыю і правы чалавека». Міністарка таксама заявіла пра патрабаванні міжнароднай супольнасці вызваліць Рамана Пратасевіча, Сафію Сапега, усіх палітвязняў і падтрымала інклюзіўны дыялог рэжыму з дэмакратычнымі сіламі.

Міністр па еўрапейскіх справах Ірландыі Томас Бірн заявіў у твітары: «Мы цалкам падтрымліваем дэмакратыю ў Беларусі, асноўныя правы чалавека і свабоды належаць народу Беларусі, і ён павінен сам вызначаць свой лёс».

МЗС Літвы апублікаваў у твітары заяву: «На Глабальным пікеце салідарнасці з Беларуссю мы выказваем безумоўную падтрымку дэмакратызацыі Беларусі, народу якой павінны быць прадастаўленыя асноўныя правы і свабоды чалавека, а таксама магчымасць самастойна выбіраць свой лёс».

Мэр Рыгі Марцін Стакіс апублікаваў фота бела-чырвона-белых сцягоў на будынку Рыжскай гарадской рады. У Стакгольмскім муніцыпалітэце Нока, а таксама ў Беластоку ўзнялі бела-чырвона-белыя сцягі ў межах Глабальнага пікету салідарнасці з Беларуссю.

Урады Аўстрыі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Ісландыі, Канады, Кіпра, Латвіі, Люксембурга, Нідэрландаў, Новай Зеландыі, Паўночнай Македоніі, Славакіі, Славеніі, ЗША, Украіны, Фінляндыі, Чэхіі, Швейцарыі, Эстоніі выпусцілі сумесную заяву ў межах кааліцыі за свабоду медыя, у якой асудзілі захоп самалёта рэжымам, запатрабавалі вызвалення Рамана Пратасевіча і ўсіх арыштаваных журналістаў Беларусі.

Міхаіл Шчэрба, дэпутат сейма Польшчы апублікаваў у твітары шэраг фотаздымкаў акцый у польскай сталіцы: «Мінск-Варшава разам. Варшавянкі і варшавяне салідарныя з Беларуссю! Свабоду Раману Пратасевічу і ўсім палітвязням!».

Амерыканскі кангрэсмен Біл Кіцінг размясціў у твітары заяву, у якой распавёў пра бягучую сітуацыю ў Беларусі, асудзіў дзеянні рэжыму Лукашэнкі і рэпрэсіі супраць TUT.by, незалежных медыя і журналістаў, заклікаў ICAO расследаваць захоп самалёта Ryanair з мэтай затрымання Рамана Пратасевіча, а таксама падтрымаў беларускія дыяспары.

Нільс Шмід, дэпутат Бундэстага заявіў: «Сяргей Ціханоўскі, муж Святланы Ціханоўскай, знаходзіцца за кратамі ўжо адзін год. Мы на баку дэмакратычнага руху ў Беларусі і патрабуем вызвалення Ціханоўскага, Пратасевіча, Сапегі, Калеснікавай і ўсіх палітычных зняволеных».

Дэпутатка Еўрапарламента Каці Піры адзначыла, што «беларусы маюць патрэбу ў падтрымцы міжнароднай супольнасьці» і падзялілася інтэрв’ю, у якім яна абмеркавала, якую падтрымку Нідэрланды і ўвесь ЕС могуць аказаць Беларусі.

Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр заявіла пра падтрымку беларускаму народу і адзначыла, што вырашэннем крызісу павінны стаць вызваленне палітвязняў і сапраўдны дыялог, які прывядзе да новых сумленных і празрыстых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Да акцыяў у Еўропе таксама далучыліся амбсадар Літвы ў Нідэрландах Відмантас Пурліс, аўстрыйская палітык Каці Шнеебергер, французскі дзяржслужбоўца, пісьменнік Нікаля Тэнцер.

Нідэрландскі аддзел еўрапейскай партыі Volt Nederland адзначылі ў твітэры: «Народ Беларусі ўжо больш за год супрацьстаіць дыктатару, нягледзячы на   арышты, катаванні і гвалт. Яны цвёрда стаяць на сваім. Мы не павінны іх кідаць. ЕС: устаньце на абарону правоў чалавека і свабоды ў Беларусі».

Найбуйнейшая партыя Еўрапарламента EPP Group заявілі: «Нягледзячы на тыранію і злачынныя метады, якія выкарыстоўваюцца рэжымам, беларуская апазіцыя працягвае змагацца за дэмакратыю. Сёння Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю. Дайце ім сілы! Жыве Беларусь!».