Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Аўстрыі. Сёння яна сустрэлася з прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам.

Падчас сустрэчы Ціханоўская і Ван дэр Белен:

– абмеркавалі эскалацыю рэпрэсій і раскол у элітах Беларусі, сітуацыю з палітвязнямі. Святлана Ціханоўская распавяла пра тое, што ў гадавіну Чарнобыльскай трагедыі сілавікі не давалі запаліць лампады каля храмаў у памяць пра ахвяраў катастрофы;

– абмеркавалі падтрымку Аўстрыяй закліку Ціханоўскай да мірнага ўрэгулявання крызісу ў Беларусі праз перамовы, якія прывядуць да свабодных прэзідэнцкіх выбараў у гэтым годзе. Аўстрыя разам з АБСЕ гатовая шукаць шляхі дапамогі ў арганізацыі дыялогу з рэжымам;

– казалі пра важнасць захавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, пра ўмацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці і ўстойлівасць беларускага грамадства;

– узнялі пытанне пра сітуацыю з COVID у Беларусі і спробы рэжыму схаваць рэальную статыстыку па захворванні.