Ліст, а таксама афіцыйны зварот з патрабаваннем прыняць меры па пераадоленні грамадска-палітычнага крызісу адпраўлены ў Адміністрацыю прэзідэнта, Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Генеральную пракуратуру, Вярхоўны і Канстытуцыйны суд і Урад. Яшчэ раз падкрэслім, што асабістыя дадзеныя людзей, якія падпісалі ліст, НЕ БЫЛІ перададзеныя.

Дзяржаўныя служачыя таксама на баку народа, яны не падтрымліваюць гвалт і нелегітымную ўладу. І мы працягваем фармаваць супольнасць сумленных дзяржаўных служачых: як былых, так і дзеючых.