• Парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка – лепшы спосаб пазбегнуць паўтарэння дыктатуры ў будучыні. Ініцыяванне стварэння партыі – гэта таксама інструмент для ціску на рэжым у сучаснасці, які дэманструе нашу абсалютную веру ў перамогу.

• Для чаго будзе створана партыя?

  • Партыя – дзейсны інструмент для рэалізацыі мэтаў у дэмакратычным грамадстве. Новая партыя – гэта не пасады. Падтрымку партыі выбаршчыкамі трэба яшчэ заваяваць.

Мы бачым Новую Беларусь парламенцка-прэзідэнцкай рэспублікай, гэтая форма кіравання – лепшы спосаб пазбегнуць паўтарэння дыктатуры.

Мы плануем ўдзельнічаць у будаўніцтве Новай Беларусі і яе палітычнага жыцця. Для гэтага нам спатрэбіцца структура, якой і стане партыя.

• Чаму было вырашана запусціць працэс стварэння партыі менавіта цяпер, да змены ўлады?

  • Важна пачаць стварэнне палітычнай структуры яшчэ да сыходу Лукашэнкі, каб мець магчымасць своечасова адрэагаваць на палітычны вакуум, які ўтворыцца пасля гэтай падзеі.

Мы фактычна працуем на апярэджанне. Мы разумеем, што ў бягучых рэаліях наўрад ці магчыма зарэгістраваць партыю, але загадзя рыхтуемся да таго, каб зрабіць гэта, як толькі ў краіне з’явяцца палітычныя і прававыя ўмовы. Хутка мы прадставім бяспечную платформу для аб’яднаньня аднадумцаў у будучую партыю.

Мы таксама павінны быць гатовыя да сцэнара, калі дыктатар пад уплывам знешніх сіл створыць сваю партыю і кішэнныя партыі для таго, каб прадэманстраваць псеўдадэмакратыю. Дэмакратычныя партыі пры падтрымцы беларусаў заблакуюць яго задумы.

Гэта не зрушэнне акцэнтаў, не сыход ад галоўнай позвы і патрабаванняў. Маштабаванне ўнутранага і знешняга ціску сёння – прыярытэт.

• Ці азначае стварэнне партыі ліквідацыю НАУ?

  • Не. Партыя – інструмент для будучага этапы. НАУ працягне факусавацца на ціску на рэжым, прымусе яго да выканання ўмоў беларускага грамадства і перамовам, а таксама на забеспячэнні стабільнасці ў пераходны перыяд – і спыніць працу, як толькі краіна атрымае новага, законна абранага прэзідэнта. Партыя ж зоймецца будаўніцтвам Новай Беларусі ў рамках шматпартыйнай сістэмы.