Кампанія Siemens займаецца пастаўкамі газавых турбін на АЭС у Астраўцы – яны патрэбны як крыніца рэзервнай энергіі, без іх нельга ўвесці станцыю ў эксплуатацыю. Нямецкія банкі KFW, Helaba і Commerzbank выдалі крэдыт на куплю турбін, а шведская страхавая кампанія EKN застрахавала пазыку.

Народнае антыкрызіснае кіраванне настойвае, каб Siemens адмовілася ад паставак турбін, а страхавая кампанія EKN адмовілася страхаваць любыя здзелкі, у якіх удзельнічае нелегітымнае ўрад Беларусі. Банкам мы таксама прапануем прыпыніць любыя адносіны з рэжымам.

У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі супраць мірных грамадзян. Вядома аб звальненнях і іншых прыгнятаннях на Мінскэнерга, ЦЭЦ-5, Брэстэнерга, Гроднаэнерга і іншых структурах. Да таго ж, урад Беларусі застаецца нелегітымным – гэта азначае, што яно не мае права нарошчваць даўгі ад імя краіны. Таксама ёсць асцярогі з-за магчымага ўводу ў эксплуатацыю БелАЭС, для якой важныя турбіны ад Siemens. Не даць запусціць станцыю ў эксплуатацыю – значыць абараніць краіну ад патэнцыйнай пагрозы АЭС.

Цікава, што кампанія Siemens часта атрымлівае буйныя дзяржзаказы: не толькі на турбіны, але і на медыцынскае абсталяванне. Ёсць падставы меркаваць, што беларускі філіял кампаніі так ці інакш звязаны з нелегітымным прэзідэнтам.