Падзеі ў Беларусі, шэраг правакацый, арганізаваных нелегітымным урадам, паказваюць, што Лукашэнка мэтанакіравана працягвае падрываць суверэнітэт Беларусі. Гэта можа быць наўпрост звязана з візітам Лукашэнкі ў Маскву 22 красавіка 2021 года, а таксама з будучым указам. Каб утрымаць уладу, Лукашэнка можа зрабіць усё, уключаючы падпісанне сакрэтных дарожных карт і размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі дадатковых расійскіх ваенных аб’ектаў.
Усё гэта будзе азначаць толькі адно – падрыў суверэнітэту Беларусі і ўзмацненне напружанасці ў бяспецы ўсходнееўрапейскага рэгіёна ў цэлым.
У сувязі з гэтым мы заклікаем усіх беларусаў пратэставаць супраць дзеянняў нелегітымнага ўрада, якія пагражаюць незалежнасці Беларусі!