Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця ў лісце Паўла Латушкі пацвердзіў сваю пазіцыю: «Мы не разглядаем новыя інвестыцыі ў дзяржаўныя праекты Беларусі»
26 сакавіка заявіла кіраўніца НАУ Павел Латушка адправіў ліст Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР). У звароце Павел Латушка звярнуў увагу ЕБРР на няспынныя масавыя і сістэмныя рэпрэсіі з боку рэжыму. Кіраўнік НАУ адзначыў, што ў такіх умовах міжнародныя фінансавыя інстытуты могуць садзейнічаць прыпынку рэпрэсій, калі працягнуць адмаўляцца ад любых адносін з нелегітымнай уладай.
На зварот НАУ афіцыйным лістом адказаў генеральны сакратар ЕБРР Энцо Кватрочочче:
“ЕБРР падзяляе заклапочанасць міжнароднай супольнасці сітуацыяй у Беларусі і ўважліва сочыць за развіццём падзей у краіне. Зараз мы абмяжоўваем нашы інвестыцыі асобнымі праектамі ў прыватным сектары. Пры гэтым мы не разглядаем новыя інвестыцыі ў дзяржаўныя праекты Беларусі, – гаворыцца ў адказе Энцо Куаттрочокке, генеральнага сакратара Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця”.