Разам з супольнасцю * Сумленныя людзі мы падвялі вынікі праекта Адкрытага ліста работнікаў дзяржкіравання ў падтрымку народных патрабаванняў.
Па выніках сотняў абмеркаванняў з супрацоўнікамі дзяржкіравання, большасць іх калег падтрымліваюць народныя патрабаванні. Па іх асабістым ацэнак, ад 50% да 80% людзей у арганізацыі – прыхільнікі пераменаў. Але ціск кіраўніцтва, прапаганда і ўдзел у рэпрэсіях КДБ ствараюць умовы, у якіх заявіць сваю пазіцыю адкрыта вельмі складана.
Мы ўпэўненыя, што пабудова гарызантальных сувязяў сярод супрацоўнікаў дзяржкіравання – гэта важны крок як для абароны інтарэсаў грамадзян, так і для абароны ад неправамерных дзеянняў з боку кіраўніцтва.