«Усе выпадкі гвалту і празмернага прымянення сілы з абодвух бакоў будуць старанна расследаваныя, а вінаватыя будуць пакараныя» – гэта не заява нацыянальнага лідэра Беларусі Святланы Ціханоўскі або Паўла Латушкі, кіраўніка Народнага антыкрызіснага кіравання. Гэта цытата з ліста Пастаяннай місіі рэжыму Лукашэнкі ў Жэневе, якая прэтэндуе на тое, каб прадстаўляць Рэспубліку Беларусь.

Абяцанне было дадзена ў канцы жніўня 2020 года, калі было пададзена каля 900 скаргаў на жорсткія дзеянні ваенізаваных фармаваньняў. У дакладзе Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека гаворыцца, што па стане на канец лістапада 2020 года ўжо было пададзена 4644 скаргі на прымяненне гвалту з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Да гэтага часу не заведзена ніводнай крымінальнай справы супраць незаконных дзеяньняў прадстаўнікоў сілавых структур.

Аднак гэта не перашкодзіла кіраўніку МЗС Беларусі зноў зманіць і цынічна заявіць, што ўлады выконваюць усе свае абавязацельствы ў галіне правоў чалавека, строга выконваючы міжнародныя дамовы. Апошні прыклад, які адлюстроўвае іх стаўленне, – гэта ўнясенне змяненняў у Адміністрацыйны кодэкс Беларусі. Гэтыя змены азначаюць толькі адно: Лукашэнка, які прайграў прэзідэнцкія выбары, мае намер незаконна ўтрымліваць уладу і ўсімі магчымымі агрэсіўнымі сродкамі запалохваць насельніцтва.

Мы лічым, што сітуацыя ў Беларусі патрабуе асаблівай і пільнай увагі з боку міжнароднай супольнасці ў цэлым і праваабарончых механізмаў ААН у прыватнасці. Мы заклікаем цяперашніх членаў Савета па правах чалавека падтрымаць праект рэзалюцыі, азагалоўлены «Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх», які з’яўляецца магутным сігналам дэмакратычным сілам Беларусі. Мы таксама заклікаем стварыць умовы для выканання мандата Групы бачных міжнародных і рэгіянальных экспертаў для забеспячэння правасуддзя для ахвяр сістэматычных масавых парушэнняў і прыцягнення да адказнасці вінаватых.

На жаль, абяцанні дыпламатаў, якія прадстаўляюць нелегітымны рэжым, не выклікаюць ніякага даверу.