Пра ўпэўненасць у перамозе: «Я не кажу пра надзею, я кажу пра ўпэўненасць: мы ўпэўненыя, што пераможам. Мы жывем у новы час: тэхналогіі даюць значную перавагу. У Беларусі і за мяжой шмат матываваных беларусаў, якія змагаюцца і дапамагаюць краіне. Мы ўжо ўпісалі беларускі пратэст у Еўрапейскую гісторыю. Але нам яшчэ трэба будзе здзейсніць гісторыю, перамагчы ».
Пра рэферэндум: «Мы хочам, каб у лічбавым рэферэндуме ўдзельнічалі ўсе: і тыя, хто гатовы выйсці на вуліцу, і тыя, хто сядзіць дома і незадаволены ўрадам. Змогуць удзельнічаць і прыхільнікі Лукашэнкі. Прыняць удзел зможа любы грамадзянін, і гэта прывядзе да сапраўды рэалістычнага выніку галасавання. І калі вынікі рэферэндуму Лукашэнкі будуць супрацьлеглымі, то ён апынецца ў пастцы».
Пра рэжым: «У сучаснай Беларусі ёсць катаванні. Таму мы заклікаем прызнаць рэжым Лукашэнкі тэрарыстычным. Ён тэрарызуе беларускі народ. Калі міжнародная супольнасць не зможа гэтаму супрацьстаяць, гэта будзе прэцэдэнт для іншых еўрапейскіх краін».
Пра дапамогу Еўразвяза: «ЕС неабходна зразумець, што гэта тэст на здольнасць прадухіляць гвалт, катаванні і прыніжэньня ў самым сэрцы Еўропы. Мы не перакладаем адказнасць з Беларусі на еўрапейскіх палітыкаў. Санкцыі не з’яўляюцца самамэтай. Яны з’яўляюцца сродкам прымусіць прадстаўнікоў нелегітымнай улады выконваць закон і спыніць знішчаць беларускі народ. Так, санкцыі неэфектыўныя – калі іх не ўжываць».
Пра ролю НАУ: «Мы стараемся ўнесці як мага большы ўклад у момант, які мы называем «адлёт самалёта». Члены нашай каманды таксама гатовыя пасля Дня Х забяспечыць стабільнасць ці далучыцца да іншай каманды і ўзяць на сябе новыя абавязкі і адказнасць у гэтыя дні. Нам патрэбныя моцныя людзі. Мы не павінны дапусціць хаосу і ўзнікнення знешніх пагроз. Наша каманда – гэта здаровы сімбіёз былых дзяржаўных служачых і маладых прадстаўнікоў грамадзянскіх ініцыятыў, бізнесу і крэатыўнага класа. Наша каманда гатова ўзяць на сябе ўсю паўнату адказнасці.