Каб падтрымаць ініцыятыву Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці па пераносе чэмпіянату Еўропы па веласпорце з Мінска, Народнае антыкрызіснае кіраванне накіравала асабістыя звароты больш за 300 дэпутатаў Еўрапарламента. НАУ прапануе далучыцца да адкрытага ліста членаў Еўрапейскага парламента ў адрас прэзідэнта UEC (Еўрапейскага саюза веласіпедыстаў) Энрыка Дэла Каса аб пераносе чэмпіянату Еўропы.

Такі буйны турнір не можа праводзіцца ў краіне, дзе грубыя парушэнні правоў чалавека былі неаднаразова ўстаноўлены, зафіксаваныя і неабвержна даказаны. Веласпорт не павінен асацыявацца з падтрымкай гвалтоўных дзеянняў дыктатара”, – заявіў Вадзім Крывашэеў, адказны ў НАУ за маладзёжную палітыку і спорт.

Нагадаем, Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці дамагаецца пераносу з Беларусі ЧЕ-2021 па веласпорце на трэку, які павінен прайсці ў Мінску з 23 па 27 чэрвеня.