У жніўні 6500 працаўнікоў «Беларуськалія» падпісаліся пад народнымі патрабаваннямі. З тых часоў рэпрэсіі супраць працаўнікоў толькі нарастаюць. Шасцёра з іх трапілі пад крымінальны перасьлед з палітычных матываў. Пецярым з іх прыйшлося бегчы з краіны, адзін з іх, Андрэй Прылуцкі, быў затрыманы па патрабаванні беларускага рэжыму на тэрыторыі Расіі. Мы прама зараз змагаемся за яго вызваленне. А Руслан Окостко, электраслесар рудніка, ужо асуджаны на 3 гады калоніі.

Зусім нядаўна, 28 лютага, затрымалі 7 прадстаўнікоў страйкаму «Беларуськалія». Прадстаўнікі страйкаму распавядаюць, што іх зьбівалі: і пры затрыманні, і ў РАУС. Таксама супраць іх распылілі пярцовы газ.

Народнае антыкрызіснае кіраванне заклікае кампанію Yara спыніць любыя дзелавыя адносіны з «Беларуськаліем», у тым ліку працу па дзеючых пагадненнях і заключэнне новых камерцыйных дамоваў, да ўрэгулявання ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі і выканання адпаведных патрабаванняў страйкавага камітэта.

Гэта важна, каб працягваць аказваць ціск на рэжым Лукашэнкі. Гэта важна, каб рабочых больш ніколі не заганялі на працу дубінкамі.