Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці абвясціў аб запуску кампаніі # СборнаяЗОЖ, у якой прапануе далучыцца да каманды за здаровы лад жыцця, заняцца спортам і адмовіцца ад шкодных звычак – курэння і алкаголю. Ініцыятыву падтрымалі Віталь Гуркоў, Андрэй Краўчанка, Святлана Кудзеліч і іншыя прафесійныя спартсмены.

“У 2020 годзе бюджэт Беларусі атрымаў больш за 1 мільярд даляраў ад акцызаў на цыгарэты і алкаголь. Пры гэтым штогод у Беларусі ад хвароб, звязаных з курэннем, памірае каля 15,5 тыс. Чалавек. Алкаголь забірае жыццё яшчэ 20 тысяч чалавек. Мы заклікаем беларусаў адмовіцца ад шкодных звычак і далучыцца да нашай кампаніі”, – заявіла кіраўнік Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя.

Народнае антыкрызіснае кіраванне падтрымлівае кампанію супраць тытуню і алкаголю. Акцызы ад іх продажу складаюць да 15% ад усіх даходаў бюджэту. А калі ўлічыць ПДВ і падаткі, якія плацяць вытворцы, то выгада для дзяржавы ад продажу алкаголю і цыгарэт яшчэ вышэй.

Адмова ад акцызных тавараў – яшчэ адзін фармат эканамічнага пратэсту.