Народнае антыкрызіснае кіраванне працягвае кампанію па пазбаўленні рэжыму Лукашэнкі грошай.
НАУ настойвае, каб МВФ:
• выказаў пазіцыю па нелегітымнасці грамадзяніна Лукашэнкі і прадстаўнікоў Беларусі ў савеце кіраўнікоў МВФ: Міністра фінансаў і старшыні праўлення Нацбанка;
• ацаніў рэальны стан плацежнага балансу Беларусі;
• прадаставіў крэдыторам рэальную ацэнку магчымасці Беларусі далей абслугоўваць дзяржаўны доўг ва ўмовах нелегітымнасць рэжыму і немагчымасці прыцягваць новыя знешнія крэдыты.
Беларусь працягвае нарошчваць дэфіцыт бюджэту – толькі за студзень 2021 года ён склаў 1,9 мільярда BYN. З улікам падзення золатавалютных рэзерваў краіны на 20,5% за 2020 год. Беларусь не ў стане плаціць па даўгах без прыцягнення новых пазык.
У пачатку мінулага года МВФ адмовіўся даць Венесуэле крэдыт у 5 млрд даляраў. Арганізацыя адмовіла з-за таго, што 50 краін свету не прызнаюць прэзідэнта краіны Нікаласа Мадура як легітымнага лідэра. Мы просім МВФ быць паслядоўным у рашэннях і зрабіць аналагічнае заяву аб нелегітымнасьці грамадзяніна Лукашэнкі.
Вы таксама можаце звярнуцца да МВФ – у инстаграме арганізацыі. Прапануеце фонду праверыць стан эканомікі Беларусі і ацаніць легітымнасьць Лукашэнкі. Вашы каментары дапамогуць арганізацыі хутчэй вырашыцца на актыўныя дзеянні. Мы ведаем, што гэта працуе: ўспомніце ЧС па хакеі, дацкія інвестфонды і іншыя агульныя перамогі.