У ходзе рабочай паездкі ў Славенію 18-19 сакавіка Валерый Кавалеўскі сустрэўся з намеснікам прэм’ер-міністра – міністрам абароны Матэем Тоніным, міністрам замежных спраў Славеніі Анже Логарам, прадстаўнікамі беларускай дыяспары, палітычных партый і славенскіх медыя. Вынікі візіту – коратка:

• Атрымана падтрымка ініцыяванага Святланай Ціханоўскі галасавання пра перамовы ў Беларусі як выхад з крызісу;
• Абмеркавана прыярытэтнасць задачы вырашэння крызісу ў Беларусі падчас прэзідэнцтва Славеніі ў Еўрасаюзе
(з 1 ліпеня 2021);
• Атрымана падтрымка чацвёртага пакета санкцый ЕС, міжнароднага механізму па расследаванні злачынстваў рэжыму, дзейнасці Еўрапарламента, крокаў у рамках АБСЕ і ААН;
• агучана гатоўнасць кансалідаваць пазіцыю з іншымі краінамі для аказання ціску на рэжым для старту перамоваў, вядучых да новых выбараў.
• У ходзе сустрэчы ў МЗС Анже Логар перадаў Святлане Ціханоўскі запрашэнне наведаць Славенію з афіцыйным візітам.

На фота: кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валерый Кавалеўскі і міністр замежных спраў Славеніі Анже Логар.