Найбуйнейшая швейцарская штотыднёвая газета SonntagsZeitung

«У Беларусі працягваюцца пратэсты супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. У адказ рэжым Лукашэнкі перасьледуе, збівае і адпраўляе ў турму нязгодных. Швейцарку Наталлю Херш прысудзілі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ».

«Калі ў дачыненні да прадстаўнікоў урада ўводзяцца санкцыі, гэта аўтаматычна азначае павелічэнне ўзроўню рызыкі дзяржавы з пункту гледжання замежных банкаў. У чэрвені 2020 года СМІ ўжо паведамлялі пра сітуацыю ў Беларусі. Гэта павінна было паўплываць на паводзіны банкаў».

«Павел Латушка, кіраўнік ценявога ўрада пад назвай Народнае антыкрызіснае кіраванне (заўв. – цытата выдання SonntagsZeitung), заклікаў інвестыцыйныя банкі, у тым ліку два швейцарскіх, спыніць фінансавыя аперацыі з Беларуссю, а таксама раскрытыкаваў банкі за куплю беларускіх дзяржаблігацый».

«Дэмакратычныя сілы Беларусі цікавіць, як вядзенне бізнесу з рэпрэсіўным рэжымам сумяшчальна з прынцыпамі сацыяльнага інвеставання».

«Калі Цюрых не адрэагуе на сітуацыю, гэта можа нанесці вялікую шкоду не толькі рэпутацыі швейцарскіх банкаў, але і ўсёй краіны».

Эканамічнае выданне Deptwire

«Інвестыцыйныя банкі праігнаравалі палітычную сітуацыю і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і працягнулі эмісію. Нават нягледзячы на ​​тое, што да пачатку продажу дзяржаблігацый рэпрэсіі былі ўжо ў самым разгары».

«Беларусь залежыць ад рэфінансавання знешняга дзярждоўгу, які вырас на 25% за 2020 год. Краіна з вялікай доляй верагоднасці апынецца на мяжы дэфолту».

Народнае антыкрызіснае кіраванне працягвае кампанію ў рамках Плана «Беларускае вызваленне. Вясна-2021».