Цэнтрабанк Расеі выдатна ведае кошт грашам, роўна як і тое, колькі ўжо завінавацілася Рэспубліка Беларусь вашай краіне. З прычыны падзей апошніх месяцаў хацелася б дадаць:
1) цяпер у Беларусі не засталося легітымнага органа, які мае права падпісваць крэдытныя i iншыя дагаворы ад імя краіны. Лукашэнка з трэскам прайграў выбары, тэрмін яго паўнамоцтваў скончыўся 5 лістапада 2020 гады – пасля гэтай даты ўсе яго рашэнні і прызначэння не маюць ніякай юрыдычнай сілы;
2) новы законны ўрад Беларусі пакідае за сабой права не выконваць абавязацельствы, якія прынялі на сябе Лукашэнка ці яго людзі пасля 5 лістапада 2020 года;
3) дзяржаўны доўг Беларусі перад Расіяй ужо 11 млрд долараў. Вы ўпэўненыя, што Лукашэнка зможа аддаць усе крэдыты?
Рэжым Лукашэнкі цяпер адчайна патрэбуе грошай. І гэтыя грошы ён можа папрасіць толькі ў Расеі.
Мы прапануем ўлічваць факты, прыведзеныя вышэй, калі будуць прымацца тыя ці іншыя рашэнні аб фінансавай дапамогі Лукашэнку – напрыклад, пра чарговы транш крэдыту або аб новай крэдытнай лініі.