Віктар Лукашэнка стаў прэзідэнтам Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь (НАК Беларусь). Дзіўнае рашэнне, таму што і Віктар, і Аляксандр Лукашэнка знаходзяцца пад санкцыямі МАК.
Менавіта з-за гэтых выбараў Міжнародны алімпійскі камітэт пакуль не прыняў фінальнае рашэнне па тым, што рабіць далей з Беларуссю – гэта быў шанец для НАК Беларусі выправіць сітуацыю. Але Лукашэнка і спартыўныя чыноўнікі, мабыць, жывуць у іншай рэальнасці.
Упэўнены, што гэта будзе сігналам для МАК, каб не толькі падоўжыць, але і зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Беларусі. Нацыянальнай зборнай напэўна прыйдзецца выступаць на Алімпіядзе ў Токіо пад нейтральным сцягам. І гэта яшчэ не самае страшнае, чым можа адказаць Міжнародны камітэт на бяздзейнасць НАК Беларусі і грубае парушэння ім Алімпійскай хартыі.
Разам з Беларускім фондам спартыўнай салідарнасці мы працягнем працу над тым, каб правы ўсіх спартсменаў, незалежна ад іх спартыўных дасягненняў, а таксама правы спартыўных спецыялістаў выконваліся НАК Беларусі, нацыянальнымі спартовымі федэрацыямі і іншымі спартыўнымі арганізацыямі.
Пераносы спартыўных турніраў з Беларусі працягваюцца. Па рашэнні УЕФА фінальная стадыя футзальнага Лігі чэмпіёнаў-2020/2021 пройдзе ў Заграбе, а не ў Мінску. Афіцыйная прычына – кавід, але, па нашай інфармацыі, асноўная прычына – гэта ўнутрыпалітычная сітуацыя і рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
Акрамя таго, выканаўчы камітэт УЕФА адмяніў розыгрыш чэмпіянатаў Еўропы сярод юнакоў і дзяўчат да 19 гадоў у сезоне 2020/21 з-за пандэміі коронавируса. Турнір сярод дзяўчат павінен быў прайсці ў Беларусі.