Святлана Ціханоўская сустрэлася з актывістамі беларускай дыяспары ў Эстоніі ў Талінскім музеі акупацыі і свабоды. Таксама сярод гасцей былі жонка палітвязня Аляксандра Васілевіча Надзея Зелянкова, грамадскі дзеяч Арцемій Троіцкі.
Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы. Дыяспара (два актыўных цэнтра якой знаходзяцца ў Таліне і Тарту) распавяла аб сваёй дзейнасці ў 2020 годзе, планах на 2021 год.
Святлана Ціханоўская, Франак Вячорка і Валерый Дабравольскі расказалі пра мэты свайго візіту ў Эстонію, падзяліліся вынікамі сустрэчы з прэзідэнтам Керсці Кальюлайд, закранулі такія пытанні, як праца фондаў, узаемадзеянне апазіцыйных структур, супрацоўніцтва з дыяспарамі, праца над вызваленнем палітвязняў.
Усе ўдзельнікі сустрэчы змаглі асабіста выказаць словы падзякі і падтрымкі Святлане, пагутарыць з прадстаўнікамі штаба, пакінуць на памяць не толькі добрыя ўражанні, але і фатаздымкі.
Фатограф – Дзіяна Алясюк