Народныя амбасады Беларусі
Мінулыя Прэзідэнцкія выбары 9 жніўня 2020 года ў Беларусі ня былі ні сумленнымі, ні справядлівымі, большасць дэмакратычных краін сьвету абвясціла пра непрызнаньне Лукашэнкі легітымным прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. МЗС і амбасады Рэспублікі Беларусь праводзяць палітыку ў інтарэсах злачыннага рэжыму й ня могуць прадстаўляць інтарэсы беларусаў за мяжой.
Шмат якія функцыі амбасады – інфармаваньне грамадскасьці пра сітуацыю ў Беларусі, дапамога суграмадзянам, змушаным пакінуць краіну, абарону інтарэсаў Беларусі ў міжнародных арганізацыях і палітычных ворганах краіны, арганізацыю візітаў, падтрыманьне сувязяў з вольным народам Беларусі – фактычна ўзялі на сябе дыяспары. Для працягу й пашырэньня гэтай працы беларусы замежжа рэалізуюць праект «Народныя амбасады».
Мэта
Стварэньне на базе дыяспар і ініцыятыў беларусаў замежжа Народнай амбасады, для абароны правоў беларусаў за мяжой, абароны інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі і выкананьне шэрага функцый афіцыйных амбасад.
Галоўныя задачы й функцыі народнай амбасады:
- Прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі за мяжой, забеспячэньне яе інтарэсаў.
- Інфармаваньне дзяржаўных ворганаў і шырокай грамадскасьці краіны пра сітуацыю ў Беларусі
- Наладжваньне й падтрыманьне кантактаў з дзяржаўнымі ворганамі, грамадскімі з’яднаньнямі, прафзьвязамі, дзелавымі, навуковымі і культурнымі коламі, атрыманьне і перадача інфармацыі ворганам і арганізацыям.
- Дапамога суграмадзянам, змушаным пакінуць Беларусь (адаптацыя ў краіне, інфармацыя пра фонды дапамогі, тэрміновая матэрыяльная падтрымка).
Арганізацыйная структура і дзейнасць могуць адрозьнівацца ў кожнай краіне ў залежнасці ад рэсурсаў дыяспары: ад інфармацыйнага пункта, што існуе online, да паўнавартага прадстаўніцтва з памяшканьнем і шырокім шэрагам заданняў.
Праект стварэньня Народных амбасад на базе дыяспар ухвалены нацыянальным лідарам Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай, Каардынацыйнай радай і Народным антыкрызісным кіраваньнем.
Дакуманты:
• Дэклярацыя Народных амбасад
• Палажэнне пра Народныя амбасады Беларусі.